Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыбартоўшчына — разрабаваная спадчына Дамейкаў


Так выглядаюць цяпер рэшткі фальварку Яна Дамейкі ў Жыбартоўшчыне побач зь Дзятлавам
Так выглядаюць цяпер рэшткі фальварку Яна Дамейкі ў Жыбартоўшчыне побач зь Дзятлавам

Літаральна за кілямэтар ад Дзятлава — былы фальварак Яна Дамейкі, дзядзькі сусьветна вядомага беларускага навукоўца Ігната Дамейкі. Маёнтак у жудасным стане: разрабаваны, развалены і кінуты.

У Жыбартоўшчыне мы разам зь мясцовым краязнаўцам Валерам Петрыкевічам. Ад былога фальварку засталіся руіны.

Спадар Валер распавядае, што будынак фальварку выкарыстоўваў пад свае патрэбы раённы шпіталь, тут у розны час месьціліся розныя аддзяленьні. Яшчэ недзе каля пяці гадоў таму, паводле Петрыкевіча, тут быў вартаўнік, будынак даглядаўся. А потым ня стала нікога і ня стала нічога ўсярэдзіне, заваліўся дах...

Будынак папросту кінулі, ён стаў нікому не патрэбны. Ніхто не набыў яго ва ўласнасьць, хоць улады прадавалі амаль задарма. І самім уладам ён аказаўся таксама непатрэбны. Цяпер да будынка цяжка нават падысьці, бо паўсюль кустоўе, дзікія зарасьці. Спадар Валеры сумна распавядае:

— У гэтым будынку двойчы быў наш знакаміты зямляк, вучоны Ігнат Дамейка. Напачатку ён жыў тут колькі гадоў у дзяцінстве. Потым гаспадыняй сядзібы стала дачка ўжо вядомага ў сьвеце навукоўца, узяўшы шлюб зь мясцовым панічом, які да таго ж яшчэ прыходзіўся ёй раднёю. Пасьля адыходу ў адстаўку Дамейка яшчэ раз наведаўся з Чылі на Дзятлаўшчыну і прагасьцяваў у дачкі зь зяцем, у Жыбартоўшчыне, некалькі гадоў. Ён гэта апісвае ў сваёй кнізе «Падарожжы».

Жыбартоўшчына — разрабаваная спадчына Дамейкаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:33 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG