У сяле Шэлангер (Рэспубліка Марый Эл, Расея) нядаўна адкрылі трохмэтровы помнік Сталіну. Колькасьць такіх манумэнтаў у краінах былога СССР апошнімі гадамі расьце, што сьведчыць пра абэрацыю гістарычнага зроку - калі не лічыць, вядома, жартаўлівых або зьдзеклівых “помнікаў”, адным зь якіх адкрываецца наша фотагалерэя.
Сталініяна: помнікі тырану

1
У траўні 2012 году ў Кіеве група актывістаў ўсталявала карыкатурны помнік «сікаючаму Сталіну», назваўшы гэта «арт-правакацыяй»

2
Гэты Сталін, наадварот, цалкам сур'ёзны і сьвежы: помнік у Марый Эл, Верасень 2015

3
Беларускі Сталін: мястэчка Сьвіслач

4
Гэтыя бюсты Сталіна таксама зь Беларусі: яны прадаюцца ў якасьці сувэніраў у мэмарыяльным комплексе "Лінія Сталіна" пад Менскам.

5
У Казахстане таксама ёсьць свае аматары "правадыра народаў" і пастаўлены імі помнік.

6
Гэты бюст Сталіна быў усталяваны мясцовымі камуністамі ў Ліпецку.

7
У красавіку сёлета невядомая жанчына заліла ліпецкі бюст дыктатара ружовай фарбай.

8
Падобны бюст Сталіна быў усталяваны ў Пензе зусім нядаўна – у пачатку верасьня

9
Сталін у прыстойным таварыстве: у анэксаваным Расеяй Крыме ў лютым сёлета быў адкрыты помнік удзельнікам Ялцінскай канфэрэнцыі "вялікай тройкі" (1945). Злева направа: Чэрчыль, Рузвэльт, Сталін.