Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Віктар Цярэшчанка заклікаў трох чалавек, якія застаюцца патэнцыйнымі супернікамі Лукашэнкі, «зьняць свае кандыдатуры з будучых фальшаваных выбараў».
Адначасна Цярэшчанка заявіў, што выходзіць з прэзыдэнцкай кампаніі.
«Сябры, мы не павінны здавацца. Дыктатарскі рэжым хутка рухне, а час для па-сапраўднаму моцнай і квітнеючай Беларусі абавязкова прыйдзе. Наша краіна будзе багатай і вольнай. Разам мы пераможам! Жыве Беларусь!» — завяршыў свой зварот Цярэшчанка.
Існуе меркаваньне, што зьняцьце ўсіх кандыдатаў зламала б сцэнар уладаў, бо ў выпадку наяўнасьці ў бюлетэнях аднаго толькі прозьвішча Лукашэнкі ўсясьветная супольнасьць не прызнала б выбары сапраўднымі, а новаабранага прэзыдэнта — легітымным.
Згодныя?