Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Малады Фронт» адзначыў 18-годзьдзе байкамі і пірагамі ФОТА


Сёньня ў Менску актывісты Маладога Фронту адзначылі 18-годзьдзе арганізацыі. На мерапрыемства ў Сядзібе БНФ сабраліся цяперашнія і былыя актывісты, журналісты і сябры.

Распачалося мерапрыемства з выкананьня гімну «Магутны Божа». Вёў імпрэзу Зьміцер Дашкевіч, ён распавёў, што зьбіраецца выдаць кнігу з байкамі пра жыцьцё арганізацыі. Павал Севярынец прапанаваў першую гісторыю для кнігі — пра актывіста Яўгена Скочку, якога Севярынец назваў легендарнай асобай МФ.

Іншыя «вэтэраны»-маладафронтаўцы падзяліліся сваімі ўспамінамі з жыцьця арганізацыі

Таксама ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі фотакадры з акцыяў «Маладога Фронту» розных гадоў. У якасьці сьвяточнага пачастунку — беларускія пірагі, выпечаныя, як сказаў Дашкевіч, «любымі маладафронтаўкамі».

6 верасьня 1997 года адбыўся Ўстаноўчы зьезд Маладога Фронту — а неўзабаве, 12-га верасьня 2015-га, адбудзецца 9-ы Адкрыты зьезд МФ.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG