Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перадвыбарная дабаўка пэнсіянэрам


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Згодна з прэзыдэнцкім указам ад 1 верасьня ў сярэднім на 5% падвышаныя працоўныя пэнсіі.

Яны не зьмяняліся ад мінулага году, праводзіўся толькі пераразьлік мінімальных працоўных і сацыяльных пэнсіяў.

Папярэдні пераразьлік працоўных пэнсіяў быў у лістападзе 2014 году і адштурхоўваўся ад сярэдняга заробку 5 мільёнаў 625 тысяч рублёў. Праіндэксаваны паказьнік складае 5 мільёнаў 934 тысячы рублёў. Зыходзячы з гэтай велічыні, і правядуць пераразьлік працоўных пэнсіяў ад 1 верасьня гэтага году. Але калі летась у лістападзе згаданы заробак быў эквівалентны 500 далярам, то цяпер крыху перавышае 300. Адпаведная сытуацыя і з пэнсійнымі выплатамі.

Працоўныя пэнсіі ад сёньняшняга дня павялічацца на 5%. Сярэдняя пэнсія дасягне 2 мільёнаў 799 тысяч рублёў. Пры гэтым у кожнага пэнсіянэра памер будзе залежаць ад індывідуальных парамэтраў ягонага стажу працы і велічыні заробку да выхаду на пэнсію.

Як паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны, дадатковыя выдаткі на выплату пэнсіяў перавысяць 346 мільярдаў рублёў на месяц.

Паводле дадзеных на 1 жніўня, на ўліку ў органах працы, занятасьці і сацыяльнай абароны стаяла 2 мільёны 574 тысячы пэнсіянэраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG