Сёньня раніцай на сайце Следчага камітэту зьявілася інфармацыя пра памер крадзяжу Уладзімера Беражкова. Паводле яе, праз злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі Уладзімер атрымаў ня менш за 1 мільярд рублёў. Гэтую інфармацыю, аднак, абавяргае Вольга Стэчман — адвакатка Беражкова.
«Абвінавачаньне ў крадзяжы 1 мільярду рублёў Уладзімерам Беражковым афіцыйна не прад’яўлена, — расказала Стэчман сайту „Прэсболу“. — У сапраўднасьці яго абвінавачваюць у крадзяжы значна меншай сумы — меншай у разы, на парадак. Пры гэтым у якасьці абвінавачанага мой падабаронны не дапытваўся, правы яму ў гэтым статусе не растлумачаныя. Інфармацыя пра тое, што Сьледчы Камітэт мае дадзеныя аб крадзяжы 1 мільярда рублёў, павінна знаходзіць адлюстраваньне ў працэсуальных дакумэнтах, а не на сайце Сьледчага Камітэту Рэспублікі Беларусь. Бок абароны разглядае падобныя заявы як прыкмету неаб’ектыўнага, аднабаковага расьследаваньня дадзенай крымінальнай справы, якое праводзіцца без уліку ўсіх фактараў, і як фактар ціску на грамадскую думку».
Па словах Стэчман, інфармацыя Беражкова пра тое, што адбывалася ў клюбе, настолькі ўразіла сьледчага, што ён не запісаў яе ў пратакол допыту. І па выніках допыту, пратакол ня быў зроблены. Адпаведна, ён ня быў падпісаны ні Беражковым, ні адвакаткай.
Такім чынам, маюцца грубыя парушэнні з боку Сьледчага Камітэту нормаў крымінальна-працэсуальнага Кодэксу, пра якія на сайце Сьледчага камітэту ня згадваецца.
«Такім чынам, маюцца грубыя парушэнні з боку Сьледчага Камітэту нормаў крымінальна-працэсуальнага Кодэксу, пра якія на сайце Сьледчага камітэту ня згадваецца. А прозьвішчы асоб, якія маюць дачыненьне да дзейнасьці клюбу, якія Беражкоў агучыў на допыце 19 жніўня, цяпер нідзе не фігуруюць у матэрыялах справы».
Нагадаем, неўзабаве пасьля Беражкова таксама быў затрыманы адзін з кіраўнікоў ужо футбольнага «Дынама» Ўладзімер Япрынцаў.