Неаднойчы чула ад мамы: «Як цяпер бачу: залатая восень, па алеі ідзе незвычайна прыгожая дзяўчына. Сьветла-русыя, завітыя валасы, сінія вочы... Ня памятаю, хто яна — у валашковай сукенцы, самай прыгожай, якую калі бачыла. Пашый сабе такую».
У маміным Антанёве пытаюся ў цёткі Веркі: якая ў яе настаўніца была? І ў адказ чую: «Прыгожая-прыгожая. Русыя валасы, андуляцыя. А вочы — сінія-сінія. З убораў памятаю валашковую сукенку».
Амаль праз дваццаць гадоў пасьля мамінага сыходу даведваюся, чый вобраз неаднойчы малявала яна. Антанёўскай настаўніцы, якая трагічна загінула, застрэленая чалавекам, які кахаў яе.
І яшчэ больш цяпер люблю валашковыя строі.
Ала Петрушкевіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1