Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алег Сянцоў: жадаю расейцам перастаць баяцца


Сёньня на працэсе ў Растове-на-Доне па справе аб так званых крымскіх тэрарыстах дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд прызначыць ўкраінскаму рэжысёру Алегу Сянцову пакараньне: 23 гады калёніі строгага рэжыму з абмежаваньнем волі на два гады. Для іншага абвінавачанага, Аляксандра Кольчанкі, пракурор папрасіў 12 гадоў пазбаўленьня волі з абмежаваньнем волі на адзін год і шэсьць месяцаў.

Сянцоў і Кольчанка адмовіліся ўдзельнічаць у спрэчках бакоў. Абарона заклікала судзейскую калегію цалкам апраўдаць абвінавачаных, якія выступілі з апошнім словам. Вось што сказаў у зале суду Алег Сянцоў:

— Я ўсё ж такі спадзяюся, што наогул гэта будзе маё не апошняе слова ўсё-ткі... Я таксама, як Саша [Кольчанка], ня буду ні пра што ў вас прасіць, ласку тут вымольваць, усім усё зразумела... Суд акупантаў ня можа быць справядлівым па вызначэньні. Нічога асабістага, шаноўны судзьдзя!

Я пра іншае хачу сказаць... Понцій Пілят — такі быў пэрсанаж. Ён, калі прасядзеў на Месяцы шмат гадоў, падумаў пра свой учынак... Потым, калі яму даравалі, ён ішоў па месячнай дарожцы і казаў Га-Ноцры: «Ты ведаеш, ты меў рацыю, самы страшны грэх на зямлі — гэта баязьлівасьць» . Гэта напісаў вялікі расейскі пісьменьнік Булгакаў у кнізе «Майстар і Маргарыта», і я зь ім згодны. Баязьлівасьць — самы галоўны, самы страшны грэх на зямлі. Здрада — гэта такая прыватная форма баязьлівасьці.

пачакайце

No media source currently available

0:00 0:05:06 0:00
Наўпроставы лінк

Вялікая здрада пачынаецца часам з маленькай такой баязьлівасьці... Калі табе надзяюць мяшок на галаву, трошкі б’юць, і праз паўгадзіны ты ўжо гатовы адрачыся ад усіх сваіх перакананьняў, агаварыць сябе ў чым заўгодна, агаварыць іншых людзей, толькі каб перасталі біць. Я ня ведаю, чаго могуць каштаваць твае перакананьні, калі ты не гатовы за іх пацярпець або памерці ...

Баязьлівасьць — самы галоўны, самы страшны грэх на зямлі. Здрада — гэта такая прыватная форма баязьлівасьці

Я вельмі рады таму, што Гена Афанасьеў (сьведка абвінавачваньня на працэсе, які адмовіўся ад дадзеных першапачаткова паказаньняў, і які заявіў, што яны былі атрыманыя пад катаваньнямі. — РС) змог пераступіць сябе. Ён спатыкнуўся, але, у рэшце рэшт, зразумеў, што ёсьць яшчэ шанец, і зрабіў вельмі мужны, вельмі правільны ўчынак. Я вельмі быў зьдзіўлены гэтым і рады за яго. Ня ў тым нават справа, што будзе вялікі скандал, нейкая будзе праблема і нас апраўдаць. Не, гэтага нічога ня будзе. Я рады за яго, што ён будзе жыць далей і адчуваць сябе чалавекам, які не збаяўся, хоць працягваюць яму пагражаць, ціснуць на яго, б’юць нагамі. Але ён ужо... зрабіў крок у той бок, крок правільны, і назад ужо ня вернесься. Я вельмі за яго рады.

Я ўжо год застаюся ў вашай цудоўнай краіне і гляджу ваш тэлевізар. Праграмы «Весьці», «Час» — гэта вельмі добрыя перадачы. Ваша прапаганда выдатна працуе. Большая частка насельніцтва Расеі верыць таму, што яны кажуць: Пуцін — малайчына, ва Ўкраіне фашысты, Расея робіць усё правільна, вакол ворагі. Вельмі добрая прапаганда. Але я таксама разумею, што ёсьць людзі больш разумныя, як вы, напрыклад, тут, тыя, хто трымае ўладу. Вы ж выдатна разумееце, што няма ніякіх фашыстаў на Ўкраіне, што Крым забралі незаконна, а вашы войскі прысутнічаюць у Данбасе. Нават я, знаходзячыся тут, у турме, ведаю,

У нас увесь ізалятар набіты апалчэнцамі, якіх туды адпраўляюць, як герояў, на вашых танках, з вашым зброяй. Яны там ваююць, думаюць, што іх тут чакаюць, вяртаюцца, беручы з сабой боепрыпасы, іх прымаюць на мяжы і даюць ім тэрміны. І яны дзівяцца: «Як, за што? Мы ж тыпа героі, нас так праводзілі...»

што вашы войскі ў Данбасе. У нас увесь ізалятар набіты апалчэнцамі, якіх туды адпраўляюць, як герояў, на вашых танках, з вашым зброяй. Яны там ваююць, думаюць, што іх тут чакаюць, вяртаюцца, беручы з сабой боепрыпасы, іх прымаюць на мяжы і даюць ім тэрміны. І яны дзівяцца: «Як, за што? Мы ж тыпа героі, нас так праводзілі...» Не разумеючы, што працуе гэты цягнік у адзін бок. Нават тут, у турме, гэта ведаюць.

Я тут, у турме, сустрэўся з гэрэушнікам, вашым афіцэрам, салдатам, дакладней, яго за іншае злачынства судзяць, ён удзельнічаў у захопе Крыму. 24 сакавіка яны на караблях прыбылі ў Севастопаль і блякавалі якраз ваенныя часткі. Ён якраз тую частку блякаваў, якую я забясьпечваў і вывозіў. Такая, так, цікавая штука. І ён жа ўдзельнічаў, яго брыгада ўдзельнічала, у Ілавайскім катле, які разьбілі расейскія вайскоўцы.

Гэта факты, якія ляжаць на паверхні. Калі ты не заплюшчваеш вочы, ты іх бачыш. Вось стаяць, напрыклад, вашы трубадуры рэжыму, і яны таксама недурныя хлопцы, яны ўсё ведаюць, як яно ёсьць, але працягваюць хлусіць, як бы працягваюць рабіць сваю працу, знаходзячы ўнутры сябе нейкае апраўданьне. Напэўна яны сябе апраўдваюць: трэба карміць дзяцей, трэба нешта рабіць... А навошта гадаваць новае пакаленьне рабоў, хлопцы?

Вось стаяць, напрыклад, вашы трубадуры рэжыму... Напэўна яны сябе апраўдваюць: трэба карміць дзяцей, трэба нешта рабіць... А навошта гадаваць новае пакаленьне рабоў, хлопцы?

Але акрамя гэтых усіх, яшчэ ёсьць частка насельніцтва Расеі, якая выдатна ведае, што адбываецца, якая ня верыць у байкі вашага агітпрапа, якая разумее, што адбываецца на зямлі і ў сьвеце, якія жудасныя злачынствы робіць ваша кіраўніцтва, але гэтыя людзі чамусьці баяцца. Яны думаюць, што нічога нельга зьмяніць, што ўсё будзе як ёсьць, што сыстэму ня зломіш — ты адзін, нас мала, нас усіх замуруюць у турмы, заб’юць, зьнішчаць... І сядзяць ціха пад падлогай, як мышы.

У нас таксама была злачынная ўлада, але мы выйшлі супраць яе. Нас не хацелі чуць — мы стукалі ў сьмецьцевыя бакі. Нас не хацелі бачыць улады — мы падпальвалі пакрышкі. У рэшце рэшт мы перамаглі. Тое ж самае адбудзецца ў вас рана ці позна. У якой форме — я ня ведаю, і я не хачу, каб нехта пацярпеў, проста я хачу, каб вамі больш не кіравалі злачынцы.

Судзьдзя: Гэта не ў рамках працэсу. Мы ж абмяркоўваем вузкія пытаньні. Па законе вы ня можаце казаць пра ўсё.

Сянцоў: Я заканчваю ўжо, шаноўны судзьдзя!

Судзьдзя: Ды я вас не перабіваю, проста...

Сянцоў: Я зразумеў, што вы мяне не перабівалі, так... Дык што адзінае, што я магу пажадаць гэтай трэцяй, інфармаванай частцы насельніцтва Расеі, — навучыцца не баяцца!

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG