Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Масквы гандляваў падробным алькаголем каля Кургану Славы


Праваахоўнікі Беларусі за незаконную рэалізацыю фальсыфікаванага алькаголю ў Смалявіцкім раёне затрымалі 33-гадовага беспрацоўнага жыхара Масквы.

Як паведамляе ГУУС Менгарвыканкаму, супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі факт нелегальнага продажу алькаголю на прылеглай тэрыторыі мэмарыяльнага комплексу «Курган Славы». Там мужчына павінен быў сустрэцца з чарговым кліентам, зь якім напярэдадні дамовіўся праз сацыяльныя сеткі пра пастаўку алькаголю. У асартымэнце было сьпіртное (віскі, гарэлка) вядомых марак. Кошт адной бутэлькі ў залежнасьці ад брэнду вар’іраваўся ад 1 да 3 даляраў.

Падчас ператрусу машыны затрыманага было выяўлена і канфіскавана 1.160 бутэлек алькагольнай прадукцыі на агульную суму 44 млн. рублёў.

У дачыненьні да маскоўца складзены пратакол на падставе ч. 1-1 арт. 12.7 КоАП. Санкцыя гэтага артыкулу прадугледжвае штраф у памеры да ста базавых велічынь з канфіскацыяй прадметаў адміністрацыйнага правапарушэньня, а таксама атрыманага ў выніку такой дзейнасьці даходу.

Пра гэта інфармуе БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG