Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Захад ня цісьне на Беларусь у сувязі з прэзыдэнцкімі выбарамі — кіраўнік МЗС


Уладзімер Макей
Уладзімер Макей

Беларусь не адчувае ціску з боку краінаў Захаду ў сувязі з надыходзячымі ў кастрычніку прэзыдэнцкімі выбарамі, заявіў міністар замежных спраў краіны Уладзімер Макей у інтэрвію тэлеканалу ОНТ, паказаным у нядзелю ўвечары, як паведамляе Інтэрфакс.

«Ніхто ня ставіць нам умоваў у сувязі з правядзеньнем выбараў, і ніхто ня мае права ставіць нам умовы. Мы сувэрэнная краіна, мы праводзім выбары ў адпаведнасьці з нацыянальным заканадаўствам і міжнароднымі абавязацельствамі», — сказаў Макей.

Ён таксама выказаў перакананьне, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі «пройдуць транспарэнтна, адкрыта, і праблемаў, зьвязаных з правядзеньнем гэтых выбараў, ня будзе».

Кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства адзначыў, што Беларусь па-ранейшаму гатовая да нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам.

«Мы зацікаўленыя ў тым, каб адносіны паміж Беларусьсю і Эўразьвязам нармалізаваліся. Я перакананы, што гэта рана ці позна адбудзецца, і гэта пойдзе на карысьць рэгіёну, і краіне ў цэлым, і нашым партнэрам», — заявіў Уладзімер Макей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG