Кірунак разьвіцьця гістарычнага цэнтру Менску ссоўваецца ў бок Ракаўскага прадмесьця. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра культуры Аляксандар Яцко.
Разьвіцьцё гістарычнага цэнтру прадугледжвае стварэньне тэрыторыі пешаходнай зоны, куды трапляюць вуліцы Рэвалюцыйная, Камсамольская, Кірылы і Мятода, Герцана, Плошча Свабоды. Пераходы над вуліцай Нямігай — ужо частка будучай пешаходнай зоны.
Плянуецца, што першыя паверхі будынкаў пешаходных зон будуць прыстасаваныя пад крамы, кавярні, мастацкія галерэі і выставачныя залі. Арганізацыя працы ўскладзеная на камунальнае прадпрыемства «Мінская спадчына».