Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскі радыёаматар пагаварыў з касьмічнай станцыяй з уласнага гаража


Радыёаматар з ангельскага горада Коўлфорд змог наладзіцца на частату перадатчыка Міжнароднай касьмічнай станцыі (МКС) і паразмаўляць з амэрыканскім астранаўтам. Пра гэта паведамляе ВВС. 52-гадовы Адрыян Лэйн распавёў, што сабраў радыёпрымач ва ўласным гаражы.

Паводле яго словаў, яму пашанцавала трапіць у чатыроххвіліннае вакно, калі МКС праходзіла над Коўлфардам.

«Ня кожны дзень атрымоўваецца пагаварыць з чалавекам у космасе. Гэта быў прыліў адрэналіну. Мне зьнесла галаву» — распавёў Лэйн.

Жонка радыёаматара вельмі дрэнна ставіцца да яго хобі, паколькі муж «цэлымі днямі тырчыць у гаражы».

Зрэшты, каб зьвязацца з экіпажам МКС, неабавязкова канструяваць радыёпрымач: касманаўты актыўна карыстаюцца Twitter.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG