Прайшоў год з таго часу, як украінскія вайскоўцы і байцы добраахвотніцкіх батальёнаў занялі пасёлак Пяскі. На працягу году «Дняпро-1» разам з байцамі іншых добраахвотніцкіх батальёнаў і вайскоўцамі Ўзброеных сілаў Украіны ўтрымліваюць свае пазыцыі. Праз год напружаньне ў гэтым месцы не праходзіць.
Украінскія вайскоўцы год ўтрымліваюць Пяскі ФОТА

1
"Манекены-абаронцы", якіх паставілі жартам

2
Пазыцыя «Неба», зь якой вялося назіраньне і карэктаваньне вагню па баевіках, зьведала сур'ёзныя пашкоджаньні падчас абстрэлаў

3
Назіраньне за дарогай, якая вядзе ў Данецк

4
Пазыцыя «Рэспубліка гарадоў», якую таксама называюць «Брама ў Пяскі», атрымала сваю назву пасьля таго, як байцы адбілі гэты блёкпост у сэпаратыстаў і хацелі замаляваць надпіс
«Данецкая народная рэспубліка», але фарбы хапіла толькі на першыя два словы
«Данецкая народная рэспубліка», але фарбы хапіла толькі на першыя два словы

5
Прэс-афіцэр «Дняпра-1» гутарыць з байцом перад адпраўкай грузу ў Пяскі

6
Прыгатаваньне абеду з рыбы

7
Кацяня, якое заблукала, далучылася да вайскоўцаў

8
Па рацыі паведамляюць пра абстрэлы ў кірунку паселішча Першамайскае

9
Зьнішчаныя грузавікі перад блёкпастом «Рэспубліка гарадоў»

10
Баец з пазыўным «Конар» чакае сваіх паплечнікаў перад ад'ездам на суседні блёкпост.

11
Баец з пазыўным «Канвой» высьвятляе абстаноўку на суседніх пазыцыях

12
Баец з буйнакалібэрным кулямётам назірае за ўчасткам фронту

13
Насупраць перадавой разьмешчаны назіральныя пазыцыі сэпаратыстаў

14
Загружаны пікап едзе ў бок пасёлку Пяскі

15
Разьбіты басэйн каля будынка

16
Адстраляныя гільзы на даху аднаго з закінутых дамоў