Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна з гадзіньнікам за паўмільёна даляраў. Рэакцыя сацыяльных сетак


У прэсавага сакратара прэзыдэнта Расеі Дзьмітрыя Пяскова на яго вясельлі заўважылі гадзіньнік коштам больш за $500 000.

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны адразу ж зьвярнуў увагу на каштоўны аксэсуар. Ён запытаўся: адкуль Пяскоў ўзяў гэты гадзіньнік, які каштуе ажно 4 яго гадавыя зарплаты?

У расейскіх СМІ адразу ж зьявіліся розныя вэрсіі паходжаньня гэтага гадзіньніка. А сам Дзьмітры Пяскоў сказаў, што гэта падарунак яго нявесты на вясельле. Але, як аказалася, ён схлусіў, бо ўжо зьяўляўся з гэтым гадзіньнікам на публіцы яшчэ падчас Алімпіяды ў Сочы.

Сацыяльныя сеткі выбухнулі камэнтарамі на гэты конт.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG