Падзеі мінулага тыдня на фотаздымках сусьветных агенцтваў.
Стоп-кадры тыдня, 24-31 ліпеня

1
31 ліпеня. У Алматы на плошчы Абая чакаюць, ці будзе іх горад абвешчаны сталіцай зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 году (Reuters)

2
У Пэкіне сьвяткуюць абвяшчэньне іх гораду сталіцай зімовай Алімпіяды-2022 (Reuters)

3
Ультраартадаксальны габрэй нападае на ўдзельнікаў гей-параду ў цэнтры Ерусаліму, Ізраіль, 30 ліпеня (Фота: AFP)

4
Мігранты спрабуюць сесьці на цягнік да Сэрбіі на макэдонска-грэцкай мяжы, 30 ліпеня (AFP)

5
Жанчына-паліцэйская высводзіць жыхарку незаконнага паселішча на ўскраіне Ісламабаду зь яе дому, які праз хвіліну будзе зьнесены. Пакістан, 30 ліпеня (Фота: Reuters)

6
Прыхільнік выгнанага Еменскага прэзыдэнта Мансура Хадзі ў Адэне. 30 ліпеня (AFP)

7
Аўганскія ўцекачы абараняюць свае паселішчы ад зносу. Ісламабад, 30 ліпеня (EPA)

8
Зьняволеныя, выпушчаныя з турмы, сустракаюцца са сваімі сем'ямі. Бірма, 30 ліпеня (Фота: AFP)

9
Мігранты штурмуюць Эўратунэль на поўначы Францыі, 30 ліпеня (Фота: AFP)

10
Дзеці сірыйскіх нелегальных мігрантаў па дарозе ў Вугоршчыну. (Reuters)

11
Падводнае рэгбі ў грамадзкім басэйне на Алімпійскім стадыёне ў Бэрліне, 29 ліпеня (EPA)

12
Мігранты на макэдонска-грэцкай мяжы. (AFP)

13
Расейскі дуэт на чэмпіянаце свету па сынхронным плаваньні ў Казані: Аляксандар Мальцаў і Дарына Валітава. (AFP)

14
Сірыйскі мігрант і яго цяжарная жонка ідуць па чыгуначных шляхах у напрамку гораду Геўгелія, на макэдонска-грэцкай мяжы. (AFP)

15
Байцы Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны побач з манашкамі падчас шэсьця з нагоды 1000-й гадавіны зь дня сьмерці Ўладзімера Вялікага ў Кіеве. 27 ліпеня (Reuters)

16
Так выглядаюць хаты ў Пакістане пасьля моцных паводкаў. Пешавар, 27 ліпеня (Фота: Reuters)

17
Скачок са Старога моста ў Мостары, Боснія-Герцэгавіна. (Reuters)

18
Левыя радыкалы кідаюць кактэйлі Молатава падчас сутыкненняў з турэцкай паліцыяй у раёне Газі ў Стамбуле. (AFP)

19
Ірацкія сілы бясьпекі са сьцягам Ісламскай дзяржавы ва ўнівэрсытэце ў правінцыі Анбар. (Reuters)

20
Графіцісты падаравалі Віцебску партрэт Марка Шагала.