Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Галоўнага рэдактара газэты «Наш Магілёў» будуць судзіць


Ігар Барысаў, архіўнае фота
Ігар Барысаў, архіўнае фота

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва 29 ліпеня будзе разглядацца справа супраць галоўнага рэдактара газэты «Наш Магілёў» Ігара Барысава.

«Сёньня мне патэлефанавалі з суда і спыталі, ці атрымліваў я позву ў суд, каб зьявіцца туды 24 ліпеня. Аднак ніякай позвы мне не прыходзіла, і пра судовае пасяджэньне я нічога не ведаў. Апроч таго, мяне засталі па дарозе ў аэрапорт, калі я меў квіток і пляны на бліжэйшы тыдзень. Я сказаў пра гэта і тады судзьдзя пагадзіўся перанесьці дату судовага пасяджэньня, — апавёў сайту spring96.org Ігар Барысаў.

13 ліпеня супрацоўнікі міліцыі склалі на Ігара Барысава два адміністрацыйныя пратаколы — за парушэньне заканадаўства аб СМІ і парушэньне парадку атрыманьня фінансавай дапамогі з-за мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG