Пацалунак - унівэрсальны сымбаль павагі і сымпатыі як у звычайным жыцьці, так і ў вялікай палітыцы. Як сусветныя лідэры вітаюць адзін аднаго - у галерэі "Настоящего Времени"
Пацалункі сусьветных лідэраў

1
Знакаміты пацалунак генэральнага сакратара КПСС Леаніда Брэжнева і лідэра ГДР Эрыха Хонэкера ў 1979 годзе, які ператварыўся ў карціну Дзьмітрыя Ўрубеля на Бэрлінскай сьцяне пад назвай "Госпадзе, дапамажы мне выжыць сярод гэтага сьмяротнага каханьня".

2
Прэм'ер-міністар Італіі Сільвіё Берлюсконі цалуе Ўладзімера Пуціна ў Анкары ў 2008 годзе на вачах у прэм'ера Турцыі Рэджэпа Эрдагана.

3
Барыс Ельцын цалуе Нэльсана Мандэлу падчас яго візыту ў Маскву ў 1999 годзе.

4
Віктар Януковіч цалуе Віктара Юшчанку падчас сьвяткаваньня Вялікадня ў 2008 годзе.

5
Гішпанскі міністар фінансаў Луіс дэ Гуіндас сустракае грэцкага міністра фінансаў Яніса Варуфакіса ў Брусэлі ў 2015 годзе.

6
Аляксандар Лукашэнка сустракае Ўладзімера Пуціна ў часе саміту краінаў СНД у Менску

7
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд абдымае дзяржсакратара ЗША Джона Кэры падчас рабочай сустрэчы на Елісейскіх палях.

8
Міхаіл Гарбачоў цалуе кіраўніка ГДР Эрыха Хонэкера падчас сьвяткаваньня 40-годдзя ГДР у 1989 годзе.

9
Кіраўнік новазэляндзкага племяні Маоры Люіс Моё вітае прэм'ер-міністра Аўстраліі Тоні Эбата. Традыцыя церціся насамі ў якасьці прывітаньня даўно існуе ў маоры.

10
Дадзены тып прывітаньня ў Маоры называецца "Хонгі"
На фота - прынц Уільям вітае старэйшыну Маоры падчас паездкі ў Новую Зэляндыю ў 2014 годзе.
На фота - прынц Уільям вітае старэйшыну Маоры падчас паездкі ў Новую Зэляндыю ў 2014 годзе.

11
Былы прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан вітае кандыдата ў прэзыдэнты - Міта Ромні.

12
Прэзыдэнт Турцыі Рэджэп Эрдаган на сустрэчы з Прэзыдэнтам Азэрбайджана Ільхамам Аліевым ў Анкары.