Самалёт «Боінг 777» авіякампаніі Malaysia Airlines, які рухаўся рэйсам MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, разьбіўся ў Данецкай вобласьці Ўкраіны 17 ліпеня мінулага года. Загінулі ўсе, хто быў на борце, 298 чалавек. Узгадваем падзеі.
Год таму разьбіўся малайзійскі Боінг ФОТАГАЛЕРЭЯ

1
17 ліпеня 2015 года быў зьбіты авіяляйнэр кампаніі Malaysia Airlines, які ляцеў рэйсам MH17

2
Самалёт упаў побач зь вёскай Грабава ў Данецкай вобласьці

3
У выніку катастрофы загінулі ўсе пасажыры і пэрсанал самалёта

4
Абломкі самалёта былі раскіданыя ў радыюсе некалькі дзясяткаў кілямэтраў

5
Самалёт упаў у раёне ўзброенага супрацьстаяньня на ўсходзе Ўкраіны паміж байцамі непрызнаных "ЛНР" і "ДНР" і ваеннымі сіламі Ўкраіны

6
Бакі абвінавачваюць адно аднаго.

7
Целы загінулых былі адпраўленыя сваякам, аднак некаторыя зь іх да гэтага часу не знайшлі

8
У справаздачы аб крушэньні, якая зьявілася ў верасьні 2014 года, міжнародныя экспэрты заявілі, што ў самалёт патрапілі шматлікія зьнешнія аб'екты, якія рухаліся зь вялікай хуткасьцю

9
Многія зь іх таксама прыйшлі да высновы, што "Боінг" быў зьбіты ракетай з зэнітна-ракетнага комплексу "Бук", аднак, каму належаў комплекс пакуль дакладна невядома. У сераду CNN апублікавалі дэталі чарнавіка фінальнага дакладу расьсьледаваньня: адказнасьць за катастрофу ўскладаюць на байцоў непрызнаных "ЛНР" і "ДНР"

10
У ліпені 2014 па ўсім сьвеце прайшлі жалобныя працэсіі. Жыхары розных краін у знак салідарнасьці прыносілі кветкі і сьвечкі да амбасад Малайзіі і Нідэрляндаў

11
У гонар гадавіны аўстралійскае выданьне Sydney Morning Herald разаслала сем'ям загінулых насеньне сланечніка зь месца крушэньня лайнэра, якое выгадавалі самі.