Звоніць тэлефон. Адрываюся ад хатніх спраў, здымаю слухаўку.
— Алё, — кажу, чамусьці пэўная, што тэлефануе мой бацька.
— Чаму заробак ня плацяць?! — крычыць ў слухаўку незнаёмая жанчына.
— Прабачце?
— Чаму ня плацяць заробак?
— М-м-м.. Ну як вам сказаць... — патрошку прыходжу ў сябе. — А чаму вы ў мяне пытаецеся?
— А ў каго яшчэ мне пытацца?
«Ну, лягічна, — падумалася мне, — у каго яшчэ ў нашай краіне пра гэта пытацца?»
Але цётачка пачынае разумець, што нешта ня так.
— Вы ня ЖЭС?.. — ужо паспакайнеўшы, пытаецца яна.
— Не, ня ЖЭС.
— А-а-а... Тады прабачце.
Наста Дашкевіч
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org
Самае папулярнае
1