Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Тунісе абвешчана надзвычайнае становішча


Улады Тунісу ўвялі рэжым надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны пасьля тэракту ў гатэлі ў Сусе. Напярэдадні прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» у Тунісе прадставілі сьпіс мэтаў, якія яны плянуюць атакаваць да канца лета.

Ахвярамі тэрарыстычнай атакі, якая адбылася 26 чэрвеня, сталі 40 чалавек. Большасьць загінулых — турысты зь Вялікабрытаніі.

Улады Тунісу ўвялі рэжым надзвычайнага становішча на ўсёй тэрыторыі краіны пасьля тэракту ў гатэлі ў Сусе, большасьцю ахвяраў якога сталі турысты.

Напярэдадні прыхільнікі «Ісламскай дзяржавы» у Тунісе прадставілі сьпіс мэтаў, якія яны плянуюць атакаваць да канца лета.

Закон аб надзвычайным становішчы абмяжоўвае свабоду сходаў, дае дадатковыя паўнамоцтвы ўраду, а таксама арміі і паліцыі, адзначае агенцтва Reuters.

Прадстаўнікі турыстычнага бізнэсу Тунісу прывіталі ўвядзеньне ў краіне надзвычайнага становішча, маўляў, гэта дазволіць паліцыі хутчэй рэагаваць на пагрозы і забясьпечыць большую бясьпеку.

Самая вядомая краіна, якая разьвівала турызм ва ўмовах надзвычайнага становішча, — Эгіпэт. Там яно дзейнічала каля 30 гадоў: прэзыдэнт Хосьні Мубарак увёў яго ў 1981 годзе, а адмянілі рэжым надзвычайнага становішча толькі ў лютым 2011 года, калі ён склаў зь сябе паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG