Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводка ў Тбілісі

12 чалавек загінулі ў выніку паводкі ў Тбілісі. 10 чалавек лічацца зьніклымі бязь вестак. Рака Верэ, якая працякае паўз цэнтар гораду, выйшла зь берагоў падчас залевы, затапіўшы вузлавыя аўтадарогі, пасьля чаго транспартны рух у цэнтры грузінскай сталіцы аказаўся цалкам паралізаваны.

Паводле дадзеных Тбіліскай мэрыі, каля 40 сем’яў засталіся без прытулку.

Вада затапіла тбіліскі заапарк. Сотні жывёлаў загінулі. Аднак, як сьцьвярджае адміністрацыя заапарку, некалькі львоў, тыграў, ваўкоў і кракадзілаў выплылі ў цэнтар гораду і разбрыліся па вуліцах, наводзячы жах на гараджанаў.

Улады ўвялі ў сталіцу часткі спэцыяльнага прызначэньня Мінабароны і вайсковую тэхніку. Спэцназаўцы сталі адстрэльваць драпежнікаў на вуліцах.

Прэм’ер-міністар Іраклій Гарыбашвілі папрасіў тбілісцаў не выходзіць на вуліцу і не выпускаць дзяцей.

Паводле папярэдніх дадзеных, шкода ад стыхійнага бедзтва можа скласьці каля 50 мільёнаў даляраў.


XS
SM
MD
LG