Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне распачынаецца саміт «вялікай сямёркі». Без удзелу Расеі


Плянуецца, што лідэры сямі вядучых прамыслова разьвітых краін сьвету абмяркуюць шырокі спэктар міжнародных праблем, уключаючы сусьветную эканоміку, барацьбу зь беднасьцю, барацьбу з тэрарызмам, глябальныя зьмены клімату.

Чакаецца, што будуць разгледжаныя адносіны Захаду з Расеяй у сьвятле абвастрэньня сытуацыі ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны.

У суботу ў Гарміш-Партэнкірхене адбыліся сутыкненьні паміж паліцыяй і ўдзельнікамі дэманстрацыі пратэсту супраць саміту «Групы сямі». Абодва бакі паведамляюць пра параненых.

У дэманстрацыі ўдзельнічалі актывісты самых разнастайных рухаў, сярод іх былі змагары зь беднасьцю, абаронцы навакольнага асяродзьдзя, абаронцы правоў уцекачоў, правоў жывёл. Пры гэтым адзін з маніфэстантаў трымаў у руках плякат: «Ідзіце да чорта! Мне падабаецца Пуцін».

Паводле арганізатараў, у мерапрыемстве ўдзельнічалі каля сямі з паловай тысяч чалавек, па дадзеных паліцыі — 3600.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG