80 тонаў сьмецьця ў месяц сартуюць уручную супрацоўнікі прыватнага каапэратыву ў ваколіцах Сан-Паўлу. Сьмецьце вывозяць з рынкаў і крамаў, зьбіраюць у мясцовых жыхароў, каб затым прадаць перапрацоўчым прадпрыемствам. У Бразыліі, у адрозьненьне ад заходніх краін, няма паўсюднай сыстэмы сартаваньня сьмецьця, калі плястыкавую бутэльку і старую газэту апускаюць ў розныя кантэйнэры.
Як у Бразыліі сартуюць сьмецьце ФОТАГАЛЕРЭЯ
абноўлена

1
Адзін з сартавальнікаў, які займаецца папяровымі адыходамі, дэманструе Біблію, якую ён знайшоў у сьмецьці.

2
Цэх па сартаваньні плястыкавых бутэлек

3
Супрацоўнік каапэратыву зьбірае бляшанкі на вуліцы - для іх далейшага сартаваньня і продажу на перапрацоўчы завод.

4
Пасьля пільнага ручнога сартаваньня сьмецьце ідзе пад прэс

5
Жанчына нясе мех з пакетамі з-пад малака і соку, каб затым аддаць іх на перапрацоўку.

6
Праца на сьмецьцесартавальным прадпрыемстве - цяжкая праца. Але адразу на працоўным месцы можна зьвярнуцца па дапамогу да лекара.

7
Супрацоўнік сартавальнай базы адпачывае на канапе з сабакам падчас перапынку.

8
Манэкен таксама пойдзе на перапрацоўку

9
Сьмецьцевыя бакі для паперы (сіні), плястыка (жоўты) і шкла (зялёны) ў Румыніі