Улады ЗША лічаць Расею адказнай за эскаляцыю канфлікту ў Данбасе, дзе ў сераду ўпершыню за доўгі час пачаліся маштабныя баі паміж украінскімі вайскоўцамі і прыхільнікамі самаабвешчанай «ДНР».
Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту Мэры Харф заявіла, што баі пад Мар’інкай пачаліся з наступу прыхільнікаў ДНР. Непасрэдную адказнасьць за прадухіленьне падобных інцыдэнтаў, на думку Харф, нясе Расея.
У сувязі з гэтым прадстаўнік дзярждэпартамэнту ня выключыла пашырэньня санкцый супраць Расеі. Паводле Харф, такі варыянт разьвіцьця падзей будзе магчымы ў выпадку далейшай эскаляцыі канфлікту.
Украінскія вайскоўцы і кіраўніцтва так званай ДНР абвінавацілі адны адных у парушэньні рэжыму спыненьня агню.
ЗША абвінавацілі Расею ў эскаляцыі канфлікту ў Данбасе
![Афіцыйны прадстаўнік дзяржаўнага дэпартамэнту Мэры Харф](https://gdb.rferl.org/b030edf9-e283-416d-9500-ec639cc3073d_w250_r1_s.jpg)
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1