Як паведамляе агенцтва «РИА Новости», на аўторак у Менску заплянаваны чарговы раўнд перамоваў кантактнай групы. Чакаецца, што ў 10.00 пачнуцца пасяджэньні тэматычных працоўных падгрупаў, а ў 16.00, пасьля іх завяршэньня — перамовы правядзе сама кантактная група.
Папярэдняе пасяджэньне трохбаковай кантактнай групы ў Менску 22 траўня не прынесла прарыўных рашэньняў. Бакі не змаглі прасунуцца ў пытаньні прызначэньня мясцовых выбараў у Данбасе, правядзеньне якіх прадугледжанае менскімі пагадненьнямі. Удзельнікі перамоваў толькі падвялі вынікі травеньскай працы чатырох падгрупаў і прызначылі дату наступных сустрэч.