Сёньня дзень «апошняга званка» ў беларускіх школах. Агулам каля 5% зь іх — зь беларускай мовай навучання. У Менску такіх шэсьць. Адна зь іх, Гімназія № 23, месьціцца ў цэнтры горада, побач з плошчай Якуба Коласа.
Адна з клясаў вырашыла зрабіць сьвята ў белых і чырвоных колерах, з гэтай нагоды адмыслова вырабілі стужкі «выпускнік» зь беларускім арнамэнтам і запусьцілі ў неба белыя і чырвоныя балёнікі.