Гэта ставіць пад пытаньне ратацыю і забесьпячэньне расейскіх войскаў, якія знаходзяцца ў Прыднястроўі. Сэпаратысцкая тэрыторыя Малдовы ня мае выхаду да мора і мяжуе толькі з Ўкраінай.
Цяпер у Прыднястроўі знаходзяцца каля тысячы расейскіх вайскоўцаў.
Акрамя дамовы аб транзыце, Вярхоўная Рада Ўкраіны таксама дэнансавала яшчэ чатыры пагадненьні з Расеяй:
— аб узаемнай ахове сакрэтнай інфармацыі;
— аб арганізацыі ваенных міждзяржаўных перавозак і разьліках па іх;
— аб супрацоўніцтве ў галіне ваеннай выведкі;
— аб супрацоўніцтве ў ваеннай галіне.
Рашэньне аб дэнансацыі яшчэ мае зацьвердзіць прэзыдэнт Ўкраіны.