Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як расейскія «Букі» траплялі на Данбас


Міжнародная дасьледчая група Bellingcat апублікавала новы матэрыял, прысьвечаны магчымым прычынам катастрофы «Боінга» малайзійскіх авіяліній пад Данецкам.

Самалёт «Боінг-777» рэйса MH17 Амстэрдам — Куала-Лумпур авіякампаніі «Малайзійскіх авіялініяў» быў зьбіты над Данбасам 17 ліпеня 2014 году; загінулі ўсе 298 чалавек, якія знаходзіліся ў ім.

Большасьць ахвяраў былі грамадзянамі Нідэрляндаў. Папярэднія дадзеныя расьсьледаваньня паказалі, што самалёт пацярпеў катастрофу ў выніку трапленьня звонку вялікай колькасьці аб’ектаў з высокай энэргіяй. Афіцыйнага завяршэньня сьледзтва ў справе гэтай трагедыі, якое вядуць экспэрты Міжнароднай сьледчай камісіі, няма пад наглядам нідэрляндзкага ўраду, няма.

Раней група Bellingcat сьцьвярджала, што ёй удалося ідэнтыфікаваць расейскі зэнітны ракетны комплекс «Бук», зь якога, зь вялікай доляй верагоднасьці, магла быць выпушчана ракета па самалёце.

У новым расьсьледаваньні наглядна паказваецца, як «Букі» і іншая вайсковая тэхніка дастаўлялася з Расеі ва Ўкраіну і якія вайсковыя часткі Міністэрства абароны Расіі былі задзейнічаныя ў гэтым працэсе.

Найважнейшыя высновы расьследаваньня тры:

1. За пастаўку вайсковай тэхнікі да месцаў дысьлякацыі ўздоўж расейска-ўкраінскай мяжы адказвае вайсковая частка 11385 2-га аўтамабільнага батальёну 69-й асобнай брыгады матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня 20-й агульнавайсковай арміі Заходняй ваеннай акругі (асноўнае месца дысьлякацыі — Ніжагародзкая вобласць).

2. Вайсковая частка 11385-2 гэтага ж батальёна (асноўнае месца базаваньня — Калінінец Маскоўскай вобласьці) адказная за пастаўку зэнітна-ракетных комплексаў «Бук» у розныя пункты дысьлякацыі ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы.

3. Дасьледнікі ідэнтыфікавалі чатырох чалавек, якія маглі даставіць «Бук», які зьбіў «Боінг», у Данецк. Прозьвішчы гэтых людзей у дакладзе не называюцца, але публікуюцца іхныя фатаграфіі.

Копіі гэтага расьсьледаваньня былі перададзеныя Міжнароднай камісіі па расьсьледаваньні катастрофы рэйсу MH17.

Цалкам даклад чытаць тут.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG