Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За траўмы на батуце ў Горках заведзеная крымінальная справа


Дзіцячыя атракцыёны, ілюстрацыйнае фота
Дзіцячыя атракцыёны, ілюстрацыйнае фота

28-гадоваму прадпрымальніку з Быхава, на атракцыёне якога 4 траўня ў Горках адбыўся няшчасны выпадак, пагражае да двух гадоў пазбаўленьня волі.

Пра гэта ў Горках паведаміў журналістам старшыня Сьледчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў, перадае сайт horki.info. Валянцін Шаеў патлумачыў, што заведзеная крымінальная справа паводле часткі 1 артыкулу 338 КК (выкананьне працаў або аказаньне паслуг, якія не адпавядаюць патрабаваньням бясьпекі).

Паводле папярэдняй вэрсіі, надзіманы манеж ня быў належным чынам замацаваны, і невялікае ўзмацненьне ветру яго перакуліла. Мэтэаролягі пацьвердзілі, што 4 траўня ў Горках назіраліся парывы ветру да 7 м / с.

У выніку здарэньня дзевяць дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці.

4 траўня каля 17.00, як мяркуецца, з-за моцнага парыву ветру перакуліўся атракцыён «Надзіманы манеж». У гэты момант на ім знаходзіліся дзевяць дзяцей, у выніку ўсе яны атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасьці і былі дастаўлены ў Горацкую раённую бальніцу. Трое малых знаходзяцца ў хірургічным аддзяленьні, шасьцёра — у дзіцячым. Самаму маленькаму дзіцяці два з паловай гады, старэйшаму — дзесяць гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG