Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў.
Горад Прыпяць, галоўнай мэтай якога было пабудова і забесьпячэньне адной з найбуйнейшых атамных электрастанцый у Эўропе, ужо доўгі час застаецца бязьлюднай тэрыторыяй. Насельніцтва было эвакуяванае з-за катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі ў 1986 годзе, у выніку якой горад апынуўся ў зоне адчужэньня ЧАЭС.
Пакінутыя вуліцы, вечна пустыя вокны, некранутыя рэчы былых мясцовых жыхароў яшчэ доўга будуць нагадваць аб страшнай тэхнагеннай катастрофе, якая напаткала чалавецтва некалькі дзясяткаў гадоў таму.