Беларускі блогер Ra Ha Chou прапанаваў свае інтэрпрэтэцыі «Пагоні» і склаў іранічную сэрыю, як маглі б выглядаць лягатыпы будучых міністэрстваў у Беларусі.
У інтэрвію Радыё Свабода ён падкрэсьліў, што яму не падабаюцца цяперашнія афіцыйныя лягатыпы міністэрстваў, і таму ён вырашыў пафантазіраваць, як бы яно магло быць у будучыні. Галоўнай мэтай сваіх інтэрпрэтацыяў блогер лічыць папулярызацыю «Пагоні». «Пагоня — гэта весела і цікава», — адзначае блогер.