Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве ўручылі прэмію імя Віктара Івашкевіча


Галоўны рэдактар charter97.org Натальля Радзіна, рэжысэр Антон Цялежнікаў, маці былога палітвязьня Эдуарда Лобава Марына Лобава і мастак Алесь Марачкін.
Галоўны рэдактар charter97.org Натальля Радзіна, рэжысэр Антон Цялежнікаў, маці былога палітвязьня Эдуарда Лобава Марына Лобава і мастак Алесь Марачкін.

У Дзень Волі сайт «Хартыі-97» уручыў Нацыянальную прэмію за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча.

Ляўрэатамі прэміі 2014 году ў намінацыі «За асабістую мужнасьць» сталі былыя палітвязьні Эдуард Лобаў і Васіль Парфянкоў, а за «Сьмеласьць у творчасьці» рэжысэр Антон Цялежнікаў і спартовец ды музыка Віталь Гуркоў.

Цырымонія ўганараваньня прайшла ў Беларускім доме ў Варшаве.

Галоўны рэдактар charter97.org Натальля Радзіна ў часе ўганараваньня сказала: «За 17 гадоў прэмію атрымала каля сотні мужных беларусаў — актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў, музыкаў, мастакоў, людзей, якія змагаюцца за лепшую будучыню Беларусі. Цяпер наша прэмія носіць імя аднаго з лідэраў беларускага Адраджэньня Віктара Івашкевіча, які сышоў у 2013 годзе. Усё сваё жыцьцё Віктар Івашкевіч аддаў барацьбе за сьветлую будучыню Беларусі. Гэта быў мужны, самаадданы, прынцыповы, чэсны чалавек. Сёньня памяць пра Віктара дае нам веру і сілу працягнуць ягоную справу».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG