Ушанаваць хвілінай маўчаньня памяць Барыса Нямцова прапанаваў дэпутат ад «Справядлівай Расеі» Дзьмітры Гудкоў. Сьпікер Дзяржаўнай думы Сяргей Нарышкін заявіў, што дэпутаты ўжо выказалі свае спачуваньні раней, ён у дзень трагедыі ад сябе асабіста і ад усіх дэпутатаў Дзярждумы накіраваў тэлеграму родным і блізкім.
Усталі толькі два апазыцыйныя дэпутаты — Дзьмітры Гудкоў і Валеры Зубаў. Пра гэта ў Твітэры паведаміў Дзьмітры Гудкоў.
А лідэр ЛДПР Уладзімер Жырыноўскі наагул заклікаў прыняць больш жорсткі рэглямэнт, каб забараніць дэпутатам абвяшчаць хвіліну маўчаньня:
«Што нам цяпер, з кожнай нагоды хвіліну маўчаньня абвяшчаць і ўставаць?» — заявіў Жырыноўскі.