Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка хоча, каб у Беларусі было больш мясцовых ксяндзоў


«Мы не перакладаем рашэньне гэтай праблемы ў плоскасьць выключна Ватыкана. Мы разумеем, каб мець сьвятароў-каталікоў беларускага паходжаньня, трэба іх проста рыхтаваць у Беларусі», — цытуе Лукашэнку БелТА. Ён дадаў, што ягонай ініцыятывай было будаўніцтва ў Беларусі адукацыйнай акадэміі.

«Ёсьць шэраг пытаньняў, але не праблемаў, якія мы ў стане вырашыць нават сёньня, і гэта будзе на карысьць усёй каталіцкай супольнасьці і беларускаму грамадзтву», — сказаў Лукашэнка ў ходзе сустрэчы. Ён адзначыў, што ў Беларусі ўдаецца захоўваць міжканфэсійны мір і паразуменьне:

«Мы спыняем усякія спробы стварыць перавагу той ці іншай канфэсіі за кошт іншай і гэтым самым дэстабілізаваць міжканфэсійную абстаноўку ў Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

П’етра Паралін сёньня таксама сустрэўся зь мітрапалітам Менскім і Заслаўскім Паўлам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG