Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін распавёў, як ён вырашыў анэксаваць Крым


Уладзімер Пуцін
Уладзімер Пуцін

У лютым 2014 года ўлада Расеі «правяла спэцыяльную апэрацыю па вяртаньні Крыма ў склад Расейскай Федэрацыі». Пра гэта і іншыя падрабязнасьці анэксіі Крыму распавёў прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у фільме «Шлях на Радзіму», які неўзабаве выйдзе ў эфіры тэлеканала «Расея- 1».

У анонсе фільму Пуцін распавядае, што ў ноч на 23 лютага 2014 ён правёў нараду з кіраўнікамі спэцслужбаў і міністэрства абароны, на якім «паставіў перад імі задачу выратаваць жыцьцё прэзыдэнта Ўкраіны», якога, на яго думку, «проста зьнішчылі б».

Пры гэтым Пуцін заявіў, што расейскія спецслужбы гатовыя былі «выняць» Віктара Януковіча «проста з Данецка, па сушы, па моры і з паветра».

Акрамя таго, Пуцін сказаў, што Расея была вымушаная пачаць працу па «вяртаньні Крыму ў склад Расеі».

Украіна і Захад абвінавачваюць Расею ў падтрымцы прарасейскіх сэпаратыстаў на Данбасе. Масква любыя абвінавачванні адхіляе. Расея адзначае, што на Данбасе могуць быць расейскія «добраахвотнікі».

У канцы лютага — пачатку сакавіка 2014 года перакінутыя з Расеі і крымскіх баз Чарнаморскага флёту Расеі войскі без апазнавальных знакаў акупавалі Крым.

16 сакавіка 2014 года на тэрыторыі Крыма і горада Севастопаля прайшоў так званы «рэфэрэндум» аб статусе паўвострава, па выніках якога Расея ўключыла Крым у свой склад. Ні Ўкраіна, ні міжнародная супольнасьць не прызналі гэтае галасаваньне і лічаць, што Крым Расея незаконна анэксавала. Супраць Расеі за гэта былі ўведзеныя міжнародныя санкцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG