Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога зяця Назарбаева знайшлі павешаным у аўстрыйскай турме

абноўлена

Рахат Аліеў
Рахат Аліеў

У аўстрыйскай турме памёр Рахат Аліеў, былы зяць прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева. Прэс-сакратар аўстрыйскага суда паведамляе, што Аліеў зьдзейсьніў самагубства.

У 2008 годзе ён, будучы паслом Казахстану ў Аўстрыі, быў завочна асуджаны на радзіме да 40 гадоў пазбаўленьня волі. Яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы захопу ўлады і арганізацыі злачыннай групы, якая займалася выкраданьнямі людзей. Суд Вены ў чэрвені 2011 года адмовіўся экстрадаваць яго на радзіму.

Аліеў быў жанаты на старэйшай дачцэ прэзыдэнта Казахстану. Дэпутатка мажылісу (ніжняй палаты) парлямэнту Дарыга Назарбаева пакінула без адказу просьбу журналісты кігріскай службы Радыё Свабода пракамэнтаваць паведамленьне пра сьмерць яе былога мужа, Рахата Аліева. Шлюб Рахата Аліева і Дарыгі Назарбаева быў скасаваны ў судзе без удзелу Аліева ў 2007 годзе. У Аліева з Назарбаевай трое сумесных дзяцей: Нуралі Аліеў, Айсултан Назарбаеў і Вэнэра Назарбаева.

Незадоўга да паведамленьня пра сьмерць Рахата Аліева на яго старонцы ў Фэйсбуку быў апублікаваны «ліст нябожчыку бацьку», які памёр у Казахстане 12 студзеня. Раней Рахат Аліеў выказваў крытыку ў адрас Назарбаева ў сувязі з магчымым правядзеньнем датэрміновых выбараў прэзыдэнта Казахстану.

У 2009 годзе Рахат Аліеў даў вялікае інтэрв'ю Радыё Свабода.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG