Паліцыя шукае двух нападнікаў у сувязі з гэтым інцыдэнтам, які адбыўся 14 лютага падчас дэбатаў пра іслам і свабоду слова. Паведамляецца, што каля мастацкай кавярні, дзе праходзілі дэбаты, былі дзясяткі стрэлаў.
У імпрэзе бралі ўдзел швэдзкі мастак Ларс Вілкс, аўтар скандальных карыкатур на прарока Мухамада, і амбасадар Францыі Франсуа Зімэрэй. Паведамляецца, што яны не пацярпелі. Зімэрэй расказаў па тэлефоне журналістам, што кавярня была абстраляная звонку.
Малюнак Вілкса, на якім прарок Мухамад паказаны ў вобразе сабакі, выклікаў абурэньне ў 2007 годзе, і ад таго часу мастак знаходзіцца пад аховай паліцыі пасьля атрыманьня пагроз жыцьцю.
Нападнікі зьехалі на машыне, якую пазьней паліцыя знайшла ў цэнтры Капэнгагену.