Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны шопінг у Расеі перастае цікавіць беларусаў


Памежны шопінг у Расеі перастае цікавіць беларусаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:27:59 0:00
Наўпроставы лінк

«Шопінг» у памежных гарадах Расейскай Фэдэрацыі страчвае сваю папулярнасьць для беларусаў. Кошты ў расейскіх крамах надзейна «прывязаныя» да цяперашняга курсу даляра, які няўхільна расьце, і сэнсу ў паездках на закупы практычна няма. Пакупніцкая здольнасьць беларусаў значна ўпала. Гэта канстатуюць прадпрымальнікі, асабліва малых гарадоў. Гандляры, што яшчэ працуюць, кажуць пра адсутнасьць пэрспэктыў. Навіны палітвязьняў: У Юрыя Рубцова адабралі кнігу скаргаў і прапановаў. Мікалай Статкевіч пра рэкамэндацыі для прагляду тэлевізара ў шклоўскай калёніі: Фармуюць патрыётаў суседняй дзяржавы. Справу Мікалая Дзядка пасьля дадатковага расьсьледаваньня зноў адправяць пракурору. Пасьля паўстагодзьдзя блякады Куба атрымала шанец прынамсі часткова вызваліцца з путаў міжнароднай ізаляцыі. Беларусы пра Кубу. Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком), або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952. Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

XS
SM
MD
LG