Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ФОТАРЭПАРТАЖ: Прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Краўцэвіча «Краіна Пагранічча»

На сядзібе ТБМ адбылася прэзэнтацыя новай кнігі доктара гістарычных навук Алеся Краўцэвіча «Краіна Пагранічча» ў межах кампаніі «Будзьма».

Выбраныя эсэ, рэпартажы, публіцыстыка, навукова-папулярныя працы, створаныя за апошнія тры дзесяцігодзьдзі і аб’яднаныя агульнай тэмай гісторыі «Краіны Пагранічча», якая сёньня называецца «Беларусь».

Кніга падзеленая на дзьве часткi. Першая частка зьмяшчае навуковыя працы, некалі папулярныя манаграфіі з рэдкім накладам. Асобна аўтар адзначае навуковыя дыскусіі зь Міхаілам Спірыдонавым, Вячаславам Насевічам, Генадзем Сагановічам, Артурасам Дубонісам.

Другая частка кнігі ўяўляе сабой некалькі цікавых неапублікаваных раней па нейкіх прычынах твораў.

Ілюстрацыйны блёк утрымлівае падборку здымкаў археалягічных экспэдыцыяў па Беларусі з пачатку 80-х гадоў.

Па тэкстах, укладзеных у храналягічным парадку, можна заўважыць, як эйфарыя свабоды ў беларускім грамадзтве пачатку 90-х гадоў XX ст. зноў зьмяняецца настроем на будзённую працяглую працу мацаваньня нацыянальнай тоеснасьці.

Кнігу можна набыць у сядзібе ТБМ (Мінск, вул. Румянцава, 13).

Тэкст і фота Андрэя Шаўлюгі​


XS
SM
MD
LG