Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы рэкорд падзеньня цаны нафты Brent — 46 даляраў за барэль


На міжнародных біржавых таргах працягваецца зьніжэньне каціровак нафты. А ў Беларусі даражэе бэнзін.

13 студзеня па стане на 7 гадзін раніцы цана лютаўскіх ф’ючэрсаў на эталонную паўночнаморскую сумесь нафты маркі Brent ўпала да 46 даляраў 42 цэнтаў за барэль.

Пасьля нафта адгуляла некалькі цэнтаў, але ўжо праз гадзінукаштавала яшчэ менш — 46 даляраў 41 цэнт.

12 студзеня каціроўкі таксама знаходзіліся пад ціскам, нафту Brent патаньнела больш чым на чатыры з паловай працэнты.

Кошт нафты знаходзіцца на шматгадовых мінімумах — меней за 50 даляраў за яе давалі апошнім разам у красавіку 2009 года.

Зьніжэньне каціровак нэгатыўна ўплывае на эканоміку краін, якія ў значнай ступені залежаць ад экспарту энэрганосьбітаў, у прыватнасьці, Расеі і Вэнэсуэлы.

Тым часам у Беларусі абвясьцілі аб павышэньні коштаў на аўтамабільнае паліва ў сярэднім на 4,7%.

Розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва «часткова праіндэксаваныя ў сувязі з ростам курсу даляра ЗША да беларускага рубля», гаворыцца ў паведамленьні канцэрна Белнафтахім. Перагляд коштаў зроблены таксама «ў сувязі з ростам кошту расейскай нафты для беларускіх НПЗ пры увядзеньні з 1 студзеня 2015 падатковага манэўру ў Расейскай Фэдэрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG