Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Героі году «Dzieciuki» далі сольны канцэрт у Менску (ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Фота Андрэя Шаўлюгі.

Гарадзенскі гурт «Дзецюкі», які, можна сказаць, стварыў новы трэнд у беларускай незалежнай музыцы, выступіў у Менску зь вялікім сольным канцэртам у клюбе «Піраты». Гледачы падчас канцэрту разгарнулі бел-чырвона-белы сьцяг.

Гурт «Дзецюкі» зьявіўся толькі ў 2012 годзе, і ўжо першыя ягоныя канцэрты сутыкнуліся з забаронаю. Пакуль не было магчымасьці выступаць у Беларусі, музыкі аб'езьдзілі Польшчу, Нямеччыну, Аўстрыю, Чэхію, Славаччыну, дзе распавядалі сваімі песьням пра беларускую гісторыю – выключна на беларускай мове. Ня так даўно стала магчыма выступаць і на айчыннай сцэне, якую «Дзецюкі» адразу ж і заваявалі – музычны партал «Тузін Гітоў» узнагародзіў іх тытулам «Герояў году». Такім парадкам «Дзецюкі» сталі найлепшай камандай на беларускай незалежнай сцэне ў 2014 годзе. ​


XS
SM
MD
LG