Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўны фэстываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы» (ФОТА)

9-10 студзеня у нядзельнай школе Елісавецінскага жаночага манастыра адбыўся Калядны рэспубліканскі праваслаўны фэстываль батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы». Асноўныя мэты фэстывалю — адраджэньне ды разьвiцьцё беларускай традыцыйнай батлейкі і мастацтва тэатру лялек. ​Фота Андрэя Шаўлюгі.​

«Батлейка яднае гледача зь беларускай культурай і духоўна-маральнымi каштоўнасьцямi народа», — лічыць адзін з арганізатараў мерапрыемства, актор Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатру ім. Максіма Горкага Аляксандар Ждановіч.

У конкурснай праграме прымаюць удзел 11 калектываў. Сярод іх — прафэсійны тэатар-студыя «Вера. Надзея. Любоў» пры нядзельнай школе Храма іконы Божай Маці «Усецарыца» (горад Ліда), Менскі абласны тэатар лялек «Батлейка» (горад Маладэчна), Сямейны тэатр «Батлейка» (горад Мінск) ды іншыя.

XS
SM
MD
LG