Даляр у першыя хвіліны гандлю падаражэў больш чым на тры рублі, перавысіўшы адзнаку ў 59 рублёў за даляр, эўра таргуецца ў раёне адзнакі 70 рублёў.
Паслабленьне рубля працягваецца на фоне падзеньня сусьветных коштаў на нафту. На мінулым тыдні кошты на нафту дасягнулі пяцігадовага мінімуму. Сёньня лютаўскія ф’ючэрсы на нафту маркі Brent зьнізіліся да 55 з паловай даляраў за барэль.