Самыя папулярныя вірусныя пасты ў сацыяльных сетках у 2014 годзе паводле вэрсіі суполак «Радыё Свабода» і «Мая краіна Беларусь».
Беларусы актыўна сачылі за падзеямі на Майдане. Многія параўноўвалі падзеі з Плошчай-2010:
Увогуле, год прайшоў пад знакам Майдану і барацьбы ўкраінцаў за свабоду. Свае сымпатыі да ўкраінцаў беларусы дэманстравалі праз малюнкі і паведамленьні ў сацыяльных сетках:
Вышыванкі сталі сапраўдным трэндам. Цікавасьць да іх можна было заўважыць няўзброеным вокам:
Увогуле, сярод інтэрнэт-карыстальнікаў можна было назіраць уздым патрыятызму і любові да Беларусі. Асаблівай увагай цешыліся дранікі і бульба:
«Belarus is not Russia» — ідэя споклічу належыць Сяргею Дубаўцу. Падчас расейска-ўкраінскага канфлікту спокліч пачаў успрымацца па-новаму. У сацыяльных сетках зьявілася мноства малюнкаў на гэтую тэму:
Пытаньне нацыянальнай сымболікі застаецца па-ранейшаму актуальным. Карыстальнікі аддаюць перавагу бел-чырвона-беламу сьцягу:
2014 год можна назваць годам Адраджэньня беларускай мовы, прынамсі сярод карыстальнікаў вКонтакте. Папулярнымі былі пасты і карцінкі, прысьвечаныя мове:
Інтэрнаўты не прамінулі пакпіць зь беларускай хакейнай зборнай падчас чэмпіянату ў Менску, маўляў, камандзе не хапала "моцнай рукі":
Беларускія карыстальнікі сацыяльных сетак на фоне ўкраінскага крызісу імкнуліся супрацьпаставіць сябе расейцам:
Падрыхтавалі Сяргей Бяспалаў, Франак Вячорка