Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыянт: «Бел-чырвона-белы сьцяг забаронены? Кім? Няма такога закону»


Юлія Сьцяпанава напісала ў сваім фэйсбуку пра выпадак, які здарыўся зь яе знаёмым, які працуе таксоўшчыкам:

«Леанід Кулакоў патэлефанаваў толькі што. Пасажыры (маладыя хлопец з дзяўчынай) адмовіліся аплачваць праезд у таксоўцы. Прычына- „БЧБ сьцяг у салёне таксоўкі“. Лёня адвёз маладых людзей у РУУС Фрунзенскага раёну.

Парачка пачала скардзіцца дзяжурнаму:

„Ды ў яго ж у салёне забаронены сьцяг! Разьбярыцеся!“ На што дзяжурны спакойна адказаў — „Кім забаронены?“ — „Законам!!!!!!“ — „Ды няма такога закону. Калі вам не падабаецца гэты сьцяг — навошта сядалі ў гэтую таксоўку?“ І прымусіў іх заплаціць за праезд.

Першы раз у жыцьці — Лёнька выйшаў задаволеным зь міліцыі!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG