Крым 26 сьнежня цалкам абясточаны. Практычна з усіх гарадоў паўвыспы жыхары паведамляюць аб адсутнасьці сьвятла.
Сымфэропаль у цемры

1
Крамы зачыненыя. Экраны з рэклямай адключаныя

2
На дарогах пастаянна ўзьнікаюць канфлікты паміж рэгуліроўшчыкамі і кіроўцамі.

3
На рэгуляваных перакрыжаваньнях коркі

4
Так выглядаюць паддземныя пераходы ў Сымфэропалі

5
У "Дзяржрадзе" ёсьць сьвятло, што абурае прахожых.

6
Яшчэ адно электрыфікаванае месца ў цэнтры Сымфэропаля, гэта Рада міністраў і цэнтральная ялінка.

7
Крамы не адпускаюць тавар, паколькі бяз касавых апаратаў ня могуць працаваць.

8
Некалькі кавярняў працягваюць працаваць, без электрычнасьці і сьвятла.

9
Бальшыня кавярняў проста зачынілася

10
У банку ўтварылася вялікая чарга.

11
Ніводзін банкамат не працуе.