Рассельгаснагляд вярнуў у Беларусь 20 тон сухога абястлушчанага малака, паведамляе ўпраўленьне расейскага ведамства па Бранскай і Смаленскай абласьцях.
Факт увозу ў Расейскую Фэдэрацыю сухога абястлушчанага малака, якое суправаджаецца несапраўдным якасным пасьведчаньнем, быў устаноўлены інспэктарамі 23 сьнежня падчас правядзеньня кантрольна-наглядных мерапрыемстваў у пункце папярэдняга апавяшчэньня «Чырвоная Горка» на расейска-беларускім участку мяжы.
«У сувязі з тым, што прадпрыемства-адпраўнік ААТ „Здравушка-мілк“ не забясьпечыла гарантыю бясьпекі і якасьці 20 тон прадукцыі, упраўленьнем Рассельгаснагляду прынята рашэньне пра яе вяртаньне ў Беларусь», — гаворыцца ў паведамленьні.