З 24 лістапада забароненыя пастаўкі прадукцыі зь беларускіх прадпрыемстваў «Інка-Фуд», «Сэрвалюкс», агракамбіната імя Дзяржынскага, Смалявіцкай бройлернай фабрыкі, «Бабушкіна крынка», «Белавескі далікатэс» і прадуктаў Бярозаўскага, Берасьцейскага і Гомельскага мясакамбінатаў.
Такое рашэньне Рассельгаснагляд прыняў у сувязі з выяўленьнем у прадукцыі гэтых прадпрыемстваў небясьпечных рэчываў мікробнага забруджваньня — паведамляе Інтэрфакс.
З 24 лістапада таксама ўводзіцца новая схема кантролю за ўвозам расьліннай прадукцыі зь Беларусі. Усе аўтамабілі, якія маюць адпаведны груз, будуць правярацца на расейскай мяжы, незалежна ад таго, як яны прыйшлі кантроль на беларускім баку.
Расейскае выданьне Ведомости са спасылкай на прадстаўніка Рассельгаснагляду Аляксея Аляксеенка паведамляе, што распараджэньне пра новую схему кантролю разасланае па тэрытарыяльных упраўленьнях расейскага ведамства, а таксама ў КДБ Беларусі.
Падобныя ж меры будуць прынятыя і ў дачыненьні да прадукцыі жывёльнага паходжаньня.