Выкарыстаньне ў зносінах той ці іншай мовы не павінна станавіцца прычынай разьяднаньня ў грамадзтве. Пра гэта заявіў сёньня кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сэмінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Максіма Танка.
«Я ненавіджу нацыяналістаў, таму што гэта радыкальныя людзі, якія абавязкова, як ва Ўкраіне, прывядуць да катастрофы ў грамадзтве. Я іх неяк спрабую трымаць на прывязі, каб яны не сарваліся і не наламалі дроў. Яны ж працэс беларускай мовы — роднай, сакавітай (гэта сапраўды так) — ператвараюць у прадмет раздраю ў грамадзтве, чаго быць не павінна. Мова не павінен быць прадметам, нагодай і прычынай гэтага раздраю».
Пра гэтыя заявы А. Лукашэнкі паведамляе БЕЛТА.
Пры гэтым ён сказаў, што трэба адрозьніваць нацыяналістаў ад нацыяналістаў у добрым сэнсе слова, якія якія любяць Беларусь і сваю родную мову.
Самае папулярнае
1