Як мяняюцца межы дзяржаваў?
Што азначаюць паняцці гістарычная тэрыторыя і спрадвечныя землі?
Што хочуць у Смаленску — застацца ў Расеі, далучыцца да Беларусі ці да Аляксандра Лукашэнкі?
Чаму ўкраінскія выбары важныя не толькі для Украіны? І ці магчымая імпэрская Беларусь?
Гэтыя пытаньні вядучы Зоны Свабоды Аляксандар Лукашук абмяркоўвае з калегамі — Аляксеем Знаткевічам, Янам Максімюком і Яфімам Фіштэйнам.